Майстар-клас Андрэя Саўчанкi «Людзі і Дрэвы.»
19 i 20 траўня

Тэатральны Майстар-клас: «Людзі і Дрэвы.»

пятніца, 19 траўня 20:00-21:30 Акадэмія Мастацтваў (Незалежнасьці,81)

субота, 20 траўня 14:30-16:30 Музычная студыя «Арт-Квартал» (Чапаева, 3)

Кошт 25 руб.

Даследуем на практыцы пытанні: Як быць сабой? Як быць дрэвам? Як жыць? Як быць? Як тварыць?
Знаёмімся са спосабамі і метадамі пераўвасаблення (на прыкладзе дрэў).
Ствараем эцюды-імправізацыі дзе будуць Людзі і Дрэвы і спрабуем існаваць, дзейнічаць, думаць, адчуваць, спачуваць, прымаць вырашэнні
))) На трэнінгу вы па вушы ўедзеце ў практыкаванні, пакруцеся як вуж у творчых заданнях і лётам палётаеце ў фантазіях, зойдзецеся ад смеху і слёзаў, дасьцё перцу з імберцам партнёрам і пакажыце, дзе камар козы пасе. )))
Складанка Майстар-класу: Практыка, навыкі, досьвід.
1. Практыкаванне «Я-дрэва»
2. Разьмінка і падрыхтоўка цела, рэцэптараў і мышлення
3. Псіхафізічны трэнінг
4. Цыкл практыкаванняў на кінастужка бачанняў, псіхафізічнае самаадчуванне, крэатыўнае мышленне
5. Спробы існавання ў прапанаваных абставінах
6. Спробы імправізацыйных эцюдаў
7. Аналіз плюсаў і мінусаў
8. Заданні на стварэнне вобразаў па тэме «Людзі і Дрэвы»
9. Паказ і Аналіз асабістых спробаў
Мы паспрабуем стварыць мікра-спектакль, дзе кожны ўдзельнік паспрабуе быць сабой, быць чалавекам, быць дрэвам, быць кімсьці, быць чымсьці.
Сталкер: Андрэй Саўчанка
педагог па Майстэрству Актора (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, стаж 17 гадоў), рэжысер тэатра, кіно і тэлебачання (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі, ТEATRKOMPANIA, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Тэатр 18+ (Растоў-на-Доне), тэлекампаніі ФІТ і Тэлефільм, аўтарскія фільмы), актор (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі, Незалежны Тэатр «Ч», CUBAstudio), вядучы (джазавыя і класічныя канцэрты агенства «ЭквілібрыумАртс»)
+375 29 1816822 +375 33 3216822 (запіс)
+375 29 6248902 (творчыя пытанні)

Добавить комментарий