Майстар-клас Андрэя Саўчанкi «Хто Я?»
16 i 17 чэрвеня

Тэатральны Майстар-клас на выходных:
«Хто Я? (самаідэнтыфікацыя праз акторскія практыкі)»

пятніца, 16 чэрвеня, 20:30-22:00 субота, 17 чэрвеня 16:00-18:00
Музычная студыя «Арт-Квартал» Чапаева, 3
Кошт 25 руб.Хто я? Пытанне, пошук, спосаб існавання, філасофія.
Як запусьціць працэс працы над сабой?
Як праз ідэнтыфікацыю выходзіць ў зону творчасьці?
Як справакаваць сябе быць крэатыўным?
Як стаць творцам самога сябе?
Абуджаем, вырошчваем і асэнсоўваем Сябе.

На трэнінгу вы па вушы ўедзеце ў практыкаванні, пакруцеся як вуж у творчых заданнях і лётам палётаеце ў фантазіях, зойдзецеся ад смеху і слёзаў, дасьцё перцу з імберцам партнёрам і пакажыце, дзе камар козы
пасе.

Складанка Майстар-класу: Практыка, навыкі, досьвід.
1. Хто я? (стварэне адказу творчымі сродкамі)
2. Разьмінка і падрыхтоўка цела, рэцэптараў і мышлення
3. Псіхафізічны трэнінг
4. Практыкаванне “Погляд на сябе праз час”
5. Стварэнне асабістых спісаў ідэнтыфікацыі
6. Маналогі з памяці.
7. Цяперашнія маналогі.
8. Фантазійныя маналогі.
9. Спробы імправізацыйных эцюдаў
10. Аналіз асаблівасьцяў індывідуальнасьці
11. Паказ і Аналіз асабістых спроб

Сталкер: Андрэй Саўчанка
педагог па Майстэрству Актора (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, стаж 17 гадоў), рэжысер тэатра, кіно і тэлебачання (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі, ТEATRKOMPANIA, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Тэатр 18+ (Растоў-на- Доне), тэлекампаніі ФІТ і Тэлефільм, аўтарскія фільмы), актор (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі, Незалежны Тэатр «Ч», CUBAstudio), вядучы (джазавыя і класічныя канцэрты агенства «ЭквілібрыумАртс»)

+375 29 1816822 +375 33 3216822 (запіс)
+375 29 6248902 (творчыя пытанні)

Добавить комментарий