Тэатральны Майстар-клас на выходных: «Дзеянне. Што? Дзе? Калі? Як?»
15-16 красавіка, 14:30-17:30

Тэатральны Майстар-клас на выходных: «Дзеянне. Што? Дзе? Калі? Як?»

15-16 красавіка, 14:30 -17:30

Музычная студыя «Арт-Квартал» (Чапаева, 3)
Кошт 25 руб.

На трэнінгу вы па вушы ўедзеце ў практыкаванні, пакруцеся як вуж у творчых заданнях і лётам палётаеце ў фантазіях, зойдзецеся ад смеху і слёзаў, дасьцё перцу з імберцам партнёрам і пакажыце, дзе камар козы пасе.

Складанка Майстар-класу:
1. Знаёмства (з групай, з элементамі дзеяння)
2. Разьмінка і падрыхтоўка да сцэнічных спробаў
3. Псіхафізічны трэнінг
4. Цыкл практыкаванняў на дзеянне, ягоныя асаблівасьці, складнікі – ад нараджэння, праз ажыццяўленне да асэнсавання
5. Спробы існавання ў прапанаваных абставінах
6. Спробы імправізацыйных эцюдаў
7. Аналіз асаблівасьцяў індывідуальнасьці
8. Заданні на сітуацыі
9. Паказ і Аналіз асабістых спроб
Сталкер: Андрэй Саўчанка
педагог па Майстэрству Актора (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, стаж 17 гадоў), рэжысер тэатра, кіно і тэлебачання (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі, ТEATRKOMPANIA, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Тэатр 18+ (Растоў-на-Доне), тэлекампаніі ФІТ і Тэлефільм, аўтарскія фільмы), актор (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі, Незалежны Тэатр «Ч», CUBAstudio), вядучы (джазавыя і класічныя канцэрты агенства «ЭквілібрыумАртс»)+375 29 1816822 +375 33 3216822 (запіс)
+375 29 6248902 (творчыя пытанні)

Добавить комментарий