МАЙСТАР-КЛАС па тэатральных курсах Андрэя Саўчанкі
31 сакавіка,20:00.

МАЙСТАР-КЛАС па тэатральных курсах
і курсах самаразвіцця Андрэя Саўчанкі

Уваход: ВОЛЬНЫ

Аб курсах:

Курсы АртФактар Андрэя Саўчанкі.

Для тых, каму неабходна расьці.

Мы працуем над сабой, над вобразам, над роллю, над спектаклем.
Ідзем 2-ма шляхамі: Я – гэта я (прынцып пражывання). І я – гэта хтосьці іншы (прынцып пераўвасаблення).

На першай дарозе мы вывучаем адсметнасьць сваёй Індывідуальнасьці, яе слабыя і моцныя бакі. Аналізуем якасьці і глыбіню нашай Асобы – знаходзім спосабы вырошчваць яе і рэалізоўваць ейны патэцыял.

Рыхтуем цела, розум, душу і дух да творчага працэса крэатыўнасьці.
Другая дарога вядзе нас да сьвету іншых людзей, істот, прадметаў, з’яваў. Мы знаходзім спосабы станавіцца кімсьці ці чымсьці іншым, прысвойваць манеры паводзінаў, спосаб мышлення і светапогляд тых, кім нам цікава пабыць.
Мы вучымся дзейнічаць, ўяўляць, ўспрымаць і мяняць рэчаіснасьць, якая нас атачае.

Калі вам важна працаваць над сабой, калі вам цікава жыць жыццямі іншых, калі вы гатовыя творча рызыкаваць і спрабаваць ажыццяўляць складаныя крэатыўныя задачы – нашыя сустрэчы будуць карысныя для вас.
Андрэй Саўчанка

Месца: студыя музыкі Арт-квартал (Чапаева, 3)
Папярэдні запіс па тэл. (29)1816822, (33)3216822

Добавить комментарий